File: description.be.utf8

package info (click to toggle)
stellarium 0.20.4-3
• links: PTS, VCS
• area: main
• in suites: bullseye
• size: 878,908 kB
• sloc: ansic: 330,839; cpp: 209,377; xml: 48,803; javascript: 26,647; perl: 1,782; python: 1,156; sh: 330; makefile: 188; pascal: 169
file content (63 lines) | stat: -rw-r--r-- 12,249 bytes parent folder | download | duplicates (3)
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63

Арабскія

Гэта арабская нябесная культура, якая выкарыстоўваецца больш за тысячу гадоў, на яе значна паўплывала грэцкая астраномія, асабліва астраномія Пталемэя.

Выява Арыёна, як ён бачны зь Зямлі (зьлева) і люстэркава адбіты відарыс, з «Кнігі нерухомых зорак» Аль-Суфі (13 ст.). У гэтай вэрсіі Шчыт Арыёна стаў доўгім рукавом, тыповым для ісламскага адзеньня.

Пталемэй, грэцкі астраном, што жыў і працаваў каля 100-178 гг. н.э. у эґіпэцкай Александрыі, зьбіраў старажытныя грэцкія апісаньні 1.022 зорак у сваёй знакамітай кнізе Вялікая сыстэма астраноміі, больш вядомай пад скарочанай арабскай назвай Альмаґест. Каталёґ зорак Пталемэя складаўся з зорак, упарадкаваных у 48 сузор'яў, з ацэнкамі іхнай яркасьці, базаваўся, збольшага, на назіраньнях ранейшых грэцкіх астраномаў, такіх як Гіпарх.

Кніга Пталемэя была двойчы перакладаная на арабскую мову ў 9-м ст. і стала шырока вядомай. Многія арабамоўныя апісаньні зорак з Альмаґесту сталі шырока ўжывацца ў якасьці назваў зорак.

Сузор'і

Гэтая арабская нябесная культура выкарыстоўвае клясычныя грэцкія 48 сузор'яў. Гэтыя сузор'і былі апісаныя некалькімі арабскімі й ісламскімі аўтарамі. Адным з тых, хто значна паўплываў на арабскія назіраньні й вывучэньні зорак, — гэта астраном Абу аль-Гусэйн Абд Аль-Рагман аль-Суфі (903 — 986 гг.), таксама вядомы пад ягоным лацінізаваным іменем Азофі, які сыстэматычна пераправерыў каталёґ зорак Пталемэя. Аль-Суфі выпусьціў перагледжаную й дапоўненую вэрсію Альмаґесту Пталемэя ў сваёй галоўнай кнізе Кітаб сувар фаль-кавакіб (Кніга нерухомых зорак), скончанай каля 964 г. н.э. Пабудаванай на грэцкай астранамічнай спадчыне, праца Аль-Суфі утрымлівала сьпіс арабскіх уласных назваў зорак, іхных велічынь, вызначаных самім Аль-Суфі, і па два відарысы кожнага сузор'я, адзін як бачны на небе, а адзін перавернуты справа налева, як ён мусіць быць на нябесным ґлёбусе. Найстарэйшая з захаваных копій была вырабленая ягоным сынам каля 1010 г., яна захоўваецца ў бібліятэцы Бадлея ў Оксфардзе (MS Marsh 144).

Па гэтай спасылцы можна ўбачыць прыгожыя відарысы сузор'яў і прыклады табліц зорак са старога рукапісу кнігі Аль-Суфі.

Кіт, якім ён бачны на небе

Паходжаньне назваў зорак

Незалежна ад паходжаньня, амаль усе назвы зорак належаць да старых часоў. Яны зьяўляюцца часткай агульнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Афіцыйныя назвы зорак істотна абмежаваныя старымі назвамі, і, звычайна, толькі яркія зоркі маюць назвы. Бальшыня назваў зорак зьвязаная зь іхнымі сузор'ямі, напр., зорка  Дэнэб, што азначае «хвост» і пазначае адпаведную частку  Лебедзя.

Іншыя апісваюць саму зорку, такія як Сырыюс, што перакладаецца літаральна як «пякучая», даволі трапная назва для найярчэйшай на небе зоркі. Даволі шмат заўважных зорак носяць арабскія назвы, у якіх «аль-» зьяўляецца артыклем, такім, як the у анґельскай, і часта стаіць сьпераду, напр., «Альґоль», «крывасмок». Зь цягам часам ягонае ўключэньне стала адвольным, таму некаторыя назвы зорак арабскага паходжаньня часам падаюцца зь ім, а часам без. Бальшыня іншых назваў, атрыманых у спадчыну са старых часоў маюць грэцкае, лацінскае ці кітайскае паходжаньне.

Калі арабскія тэксты пачалі перакладацца на лаціну, з пачатку 12 ст., арабская традыцыя назваў зорак перайшла ў лацінскі сьвет. Аднак, гэта здаралася часта ў вельмі скажонай форме, што альбо зьмяняла значэньне, альбо, у крайніх выпадках, нараджала ўвогуле бессэнсоўныя словы. Некаторыя назвы былі памылкова перанесены з адной зоркі на іншую, так што назва можа нават адпавядаць зусім іншаму сузор'ю (грэцкаму ці арабскаму), а не таму, дзе зорка ў сапраўднасьці знаходзіцца.

Тым ня менш, нават з гэтымі заганамі, бальшыня назваў зорак, запазычаных з часоў Адраджэньня, маюць арабскае паходжаньне.

У мясцовых традыцыях народаў ісламскіх зямель на Арабійскай паўвысьпе й Сярэднім усходзе існавалі ўласныя назвы розных яркіх зорак, такіх як Альдэбаран, і яны, звычайна, разглядаюцца ў якасьці асобных зорак, які выяўляюць жывёл ці людзей. Напрыклад, зоркі, вядомыя нам як Альфа й Бэта Зьмеяносца, лічыліся імі пастухом і ягоным сабакам, а суседнія зоркі складалі абрысы луга з авечкамі. Некаторыя арабскія назвы былі ўжо настолькі старыя, што іхнае значэньне было згубленае нават для Аль-Суфі й ягоных сучасьнікаў, і яно застаецца невядомым дасюль. Іншыя назвы зорак, якія выкарыстоўваліся Аль-Суфі й ягонымі суайчыньнікамі былі наўпростым перакладам апісаньняў Пталемэя. Напрыклад, назва Фамальгаўт паходзіць ад арабскага апісаньня «рот паўднёвай рыбы», што адпавядае апісаньню ейнага становішча, зробленага Пталемэем у Альмаґесьце.

Вонкавыя спасылкі

Абд аль-Рагман Аль-Суфі, артыкул на анґламоўнай Вікіпэдыі.

Выявы сузор'яў, зробленыя Аль-Суфі, відарысы з рукапісу кнігі Аль-Суфі з прыкладамі мастацкіх выяваў й табліц зорак.

Арыґінал рукапісу «Кітаб сувар аль-кавакіб» (Кнігі нерухомых зорак) Улукбэка у парыжскай лічбавай бібліятэцы «Ґаліка».

Сьпіс арабскіх назваў зорак, артыкул на анґламоўнай Вікіпэдыі.

Рычард Гінклі Ален: Назвы зорак — іхнае веданьне й значэньне..

Ісламская навуковая спадчына, артыкул:
Арабскія назвы зорак: скабонка ведаў, разьдзеленая ўсім сьветам.

Выражаем падзяку

Арабскаму астранамічнаму форуму.

Праекту дасьледаваньня ісламскага паўмесяца за дазвол выкарыстоўваць іхныя сьпісы «арабскіх» сузор'яў і назваў зорак.

Камандзе перакладчыкаў Stellarium на арабскую

Крыніца

Bibliothéque Nqtionqle de France; Départment des manuscrits, Arabe 5036 / gallica.bnf.fr

Стваральнікі

Арабскія назвы зорак сабраў і дадаў да Stellarium: Халід Альджаджы

Лініі й відарысы арабскіх сузор'яў падрыхтаваў: Кутайбаа Акраа:   kutaibaa@gmail.com

Пераклад зроблены паводле анґельскага перакладу Кутайбаа Акраа